Прып’яць
Пры́п’яць[1], або Прыпяць (укр.: Прип'ять) — горад ва Украіне, у Кіеўскай вобласці. Пакінуты пасля чарнобыльскай аварыі. Агульная інфармацыяПрыпяць заснавана 4 лютага 1970 года. Статус горада атрымала ў 1979 годзе пастановай Вярхоўнага Савета Украінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуіравана 27 красавіка 1986 года з-за Чарнобыльскай аварыі. Асноўнай прычынай заснавання горада стала будаўніцтва і наступная эксплуатацыя адной з самых буйных у Еўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая і дала Прыпяці званне горада атамшчыкаў. Прыпяць стала дзявятым у Савецкім Саюзе атамаградам. Паводле апошняга праведзенага да эвакуацыі перапісу насельніцтва (лістапад 1985), яго колькасць складала 47.500 чалавек, і ўключала больш за 25 нацыянальнасцей. Штогадовы прырост насельніцтва складаў на той момант звыш 1500 чалавек, сярод якіх каля 800 былі нованароджаныя, і прыблізна 500—600 чалавек — прыбывалі з розных рэгіёнаў Савецкага Саюза. Праектная, першапачаткова разлічаная, колькасць насельніцтва — 75-78 тысяч чалавек. Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя Яніў), зручным вузлом транспартных магістралей Палесся, а таксама прыстанню рачнога суднаходства. Інфраструктура
Насельніцтва горада да чарнобыльскай аварыі складала: 49,4 тыс. чалавек. Плошча жылога фонду — 658.700 м², 160 дамоў, 13.414 кватэр, 18 інтэрнатаў для халасцякоў на 7621 месца, 8 сямейных інтэрнатаў і дамоў гасцінічнага тыпу на 1206 пакояў.
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы — 15 адзінак на 4980 месцаў. Сярэднія агульнаадукацыйныя школы — 5 адзінак на 6786 месцаў, ПТВ — 1 адзінка на 600 месцаў.
Медсанчасць № 126 на 410 ложкаў, тры паліклінікі.
25 крам на 9239 м² гандлёвай плошчы. 27 сталовых, кафэ, рэстаранаў на 5535 месцаў. Складская гаспадарка і сховішчы — 10 адзінак на 4213 м², складскія памяшканні на 4430 тон.
3 адзінкі культурных устаноў: палац культуры, кінатэатр на 1220 месцаў, школа мастацтваў на восем пакояў для гуртковай працы і 312 вучняў.
10 спартыўных зал, 3 басейны для плавання, 10 стралковых ціраў, 2 стадыёны.
1 парк, 35 дзіцячых гульнявых пляцовак і гарадкоў, 18 136 дрэў, 249 247 хмызнякоў, 33 тыс. кустоў руж.
4 прадпрыемствы з агульным аб’ёмам вытворчасці 477 млн рублёў.
6 будаўніча-мантажных арганізацый, якія выконвалі аб’ём будаўніча-мантажных работ на 132,3 млн рублёў.
Чыгуначная станцыя Янаў і 3 транспартных прадпрыемствы: аўтатранспартнае прадпрыемства № 31015, ТПА Упраўленне будаўніцтва, аўтатранспартны камбінат Чарнобыльскай АЭС з агульным лікам транспартных адзінак 533, у тым ліку 167 аўтобусаў.
Гарадскі вузел сувязі на 2926 тэлефонных нумароў. Акрамя таго — 1950 нумароў ведамасных станцый АТС Кіравання будаўніцтва, Чарнобыльскай АЭС, завода «Юпітэр».
28 артэзіянскіх свідравін з сутачным дэбітам вады 15 тысяч м³ у суткі, з іх 8050 на горад.
На суткі — 121 тысяч кілават-гадзін. У тым ліку на прамысловую зону — 29 тысяч кілават-гадзін. Аб’ява аб эвакуацыі, 27 красавіка 1986
Пасля Чарнобыльскай катастрофыПасля чарнобыльскай аварыі і эвакуацыі насельніцтва горад знаходзіцца ў часткова разбураным стане. Таксама пакінутае жыллё вабіць да сабе шматлікіх марадзёраў, а сам пакінуты горад стаў выдатнасцю для турыстаў. На 2013 год у горадзе працуе аўтапарк, станцыя па абеззаражванні і абезжалезванні вады, а таксама КПП і спецпральня. ![]() Прыпяць у культуры
Фотагалерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia