Кіеўскае Палессе![]() Кіеўскае Палессе (укр.: Київське Полісся) — фізіка-геаграфічная вобласць Украінскага Палесся. Размешчана на ўсходзе Палескай нізіны, у межах Кіеўскай і часткова Жытомірскай абласцей Украіны. Яго ўсходнім рубяжом з'яўляецца р. Дняпро з Кіеўскім вадасховішчам, на поўначы мяжуе з Беларускім Палессем. У геаструктурных адносінах вобласць звязана са схілам Украінскага шчыта да Дняпроўска-Данецкай упадзіны. Фундамент Украінскага шчыта пагружаецца на глыбіню 300-400 м, на ім залягаюць пароды мелавога, палеагенавага, неагенавага і антрапагенавага перыядаў. Тэрыторыя вобласці была ахоплена дняроўскім зледзяненнем, у геамарфалагічных адносінах — марэнна-ўзгорыстая раўніна. Кіеўскае Палессе перасякаюць рэкі, якія ўпадаюць у Дняпро і яго самы паўнаводны прыток Прыпяць. Безмарозны перыяд доўжыцца каля 165 дзён. У сярэднім за год выпадае 550-620 мм ападкаў. У ландшафтнай структуры асноўнымі з’яўляюцца прыродныя комплексы водна-ледавіковых і рачных пясчаных раўнін, на якіх развіты дзярнова-падзолістыя глебы, хваёвыя і дубова-хваёвыя лясы. У паўднёвай частцы Кіеўскага Палесся распаўсюджаны марэнна-пясчаныя раўніны з дзярнова-сярэднеападзоленымі глебамі, занятыя сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Прыродныя ўмовы Кіеўскага Палесся спрыяльныя для сельскагаспадарчага і лесагаспадарчага выкарыстання, арганізацыі адпачынку, прыродаахоўных аб’ектаў. Частка тэрыторыі выведзена з гаспадарчага абароту з-за радыяцыйнага забруджвання пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia