Кілішак (род грыбоў)
Кілі́шак[1] (Cyathus) — род базідыяльных грыбоў сямейства гняздоўкавых. АпісаннеМаладыя пладовыя целы акруглыя вышынёю да 1,6 см, шырынёй да 1 см, прыкрытыя зверху аднаслойнай абалонкай (эпіфрагмай), спелыя — шырокакубкападобныя, з зубчастым краем. Перыдый (абалонка споранашэння) трохслойны, звонку рыжы ці цёмна-карычневы, лямцавы, унутры падоўжана-баразнаваты, свінцова-шэры да чорнага (кілішак паласаты) ці роўны, свінцовы або карычневы, светла-вохрысты звонку (кілішак Ола). Перыдыёлі — кавалкі глебы (унутранай часткі пладовага цела) — шматлікія, лінза- ці чачавіцападобныя, серабрыста-карычневыя, шэрыя або амаль чорныя, прымацаваны да перыдыю белым шнурам. Споры шара-, яйца- і эліпсападобныя, гладкія, бясколерныя. АрэалВядомы некалькі дзясяткаў відаў, пашыраных пераважна ў тропіках і субтропіках зямнога шара. На Беларусі выяўлены 2 віды: кілішак паласаты (Cyathus striatus) і кілішак Ола (Cyathus olla). Сапратрофы. Растуць у лясах, садах на гнілой драўніне, раслінных рэштках, радзей на глебе і гноі. ЗначэннеНеядомыя. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia