Кінатэатры Гомеля![]() Кінатэатры ў Гомелі існуюць з 1911 года[1]. На 2021 год у Гомелі працуюць 4 кінатэатра, уключаючы 3 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Гомелькінавідэапракат»[2]. ГісторыяКолькасць
У 1911 годзе ў Гомелі адкрыты кінатэатр «Мастацкі» (таксама вядомы як «Тэатр мастацтваў») пры гасцініцы «Савой» (архітэктар С. Шабунеўскі), які меў 3-ярусную залу на 800 месцаў. У 1919 годзе ён быў перайменаваны ў «1-ы Савецкі», а ў 1923 годзе — рэканструяваны і перайменаваны ў кінатэатр імя Калініна. У 1910-я гады ў доме Цырліна на Румянцаўскай вуліцы (вул. Савецкая) быў адкрыты электрабіёграф Р. Штрэмера (пазней — кінатэатр «Мулен Руж»). У 1919 годзе кінатэатр быў перайменаваны ў «Чырвоную Зорку», а ў 1923 годзе — пасля забойства В. Вароўскага — у кінатэатр імя Вароўскага. У 1913 годзе ў Гомелі працаваў «электра-тэатр» «Трыумф» на рагу вуліц Румянцаўскай і Траецкай (зараз Савецкая і Сялянская). У 1910-я гады ў Гомелі таксама працавалі кінатэатры «Мары» і «Новы Ілюзіён» (каля чыгуначнага вакзала, насупраць сённяшняга Палаца культуры чыгуначнікаў імя Леніна)[3]. У 1919 годзе «Новыі Ілюзіён» быў перайменаваны ў кінатэатр «Інтэрнацыянал». У 1920-я гады пачалі працаваць новыя кінатэатры: «Інтымны» на вуліцы Базарнай (вул. Трудавая), «Кіно» ў Навабеліцы, летні кінатэатр «1 Мая» (у парку імя Луначарскага), кінатэатр імя Валадарскага (насупраць кінатэатра імя Калініна), «Кіно Гарсавету» (у Вялікай Сінагозе, якая была пабудавана С. П. Румянцавым у 1833 г. Зараз на гэтым месцы — будынак дарожна-будаўнічага каледжу)[4]. У 1940 годзе ў парку імя Луначарскага адкрыўся кінатэатр «Зорка». Напярэдадні Другой сусветнай вайны ў Гомелі, па статыстычных звестках, функцыянавалі 5 кінатэатраў з агульнай колькасцю 3100 месцаў. У перыяд ваенных дзеянняў усе кінатэатры горада былі разбураныя, а іх тэхнічная база знішчана. Пасля вызвалення Гомеля кінафільмы дэманстраваліся ў так званых летніх кінатэатрах, у прыстасаваных пад кінатэатры памяшканнях. У лютым 1944 года ў памяшканні чыгуначнага клуба пасля вайны адкрыўся першы гарадскі кінатэатр. У 1948 годзе быў адноўлены кінатэатр імя Калініна (архітэктар Уладзімір Мікалаевіч Вараксін) з 1 залай. [5] У чэрвені 1947 года ў аднапавярховым доўгім будынку на левым баку вуліцы Будзённага (вул. Барыкіна) быў адкрыты Гомельскі дзіцячы кінатэатр. З 1 жніўня 1948 года кінатэатр стаў насіць імя Будзённага, а ў 1958 годзе яго перайменавалі ў «Кастрычнік». Кінатэатр быў зачынены з-за адкрыцця ў 1963 годзе новага аднайменнага двухпавярховага кінатэатра «Кастрычнік» па тыпавому праекту ў цэнтры сквера на правым баку вуліцы Барыкіна. У лютым 1963 года на Палескай вуліцы адкрыўся кінатэатр «Ракета» з кіназалай на 463 месца. У 1964 годзе ў гарадскім парку культуры і адпачынку адкрыты спецыялізаваны дзіцячы кінатэатр імя Ісачанкі. З 1988 года ён быў зачынены на рэканструкцыю, а на яго месцы адкрыўся Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі. У 1969 годзе будынак кінатэатра імя Калініна быў рэканструяваны: пабудаваныя другая кіназала і фае. На 1989 год у Гомелі было 7 кінатэатраў: шырокафарматныя імя Калініна і «Юбілейны» (адкрыўся ў 1978 годзе), шырокаэкранныя «Кастрычнік», «Мір» (адкрыўся ў 1959 годзе), «Ракета», «Спартак», «Спадарожнік». Кінатэатр імя Калініна быў самым буйным у горадзе, меў 2 кіназалы на 1270 месцаў, па статыстыцы яго штогод наведвала больш за 2 мільёна гледачоў. Другім па памеру быў кінатэатр «Юбілейны» з 2 заламі на 1060 месцаў. У 1990-я гады зачыніліся гомельскія кінатэатры «Ракета», «Спартак», «Спадарожнік» і «Юбілейны», а з 2002 да 2010 у кінатэатры «Мір» арганізоўваліся толькі відэапаказы, без кінасеансаў. У 2006 годзе спыніла працу малая зала кінатэатра імя Калініна. У 2008 годзе кінатэатр «Юбілейны» быў здадзены ў арэнду ПУП «Інвестыцыйная кампанія „Капітал-актыў“», якая правяла рэканструкцыю. У кінатэатры была ўсталяваная новая гукавая сістэма і 21-метровы бясшоўны экран. Летам 2010 года кінатэатр «Юбілейны» першы ў Гомелі стаў паказваць фільмы ў 3D. З-за эканамічнага крызісу ў лістападзе 2011 года кінатэатр зачыніўся. У снежні 2010 года пасля правядзення капітальнага рамонту з’явілася магчымасць прагляду фільмаў у 3D-фармаце ў кінатэатры «Кастрычнік», а ў 2012 годзе і ў кінатэатры «Мір». У снежні 2014 года на аўтастаянцы ДБК на вул. Аб’язной, 10 адкрыўся першы ў Гомелі Аўтакінатэатр на 25 аўтамабіляў з экранам памерам 5 на 10 метраў. Праз некалькі гадоў кінатэатр спыніў сваю працу. У лютым 2016 года зала відэацэнтра «Кастрычніцкі» праспекце Кастрычніка была перааснашчана за кошт сродкаў «Гомелькінавідэапракат» і атрымала назву «МініОН»[6]. 1 лістапада 2020 года кіназала спыніла працу, а праз некалькі тыдняў адкрылася ў былой відэазале кінатэатра імя Калініна. У 2019 годзе пасля рэканструкцыі адкрыта малая зала кінатэатра імя Калініна, разлічаная на 150 месцаў. У кіназале ўсталяваны сярэбраны экран памерам 12,3 на 5,3 м. Новае абсталяванне кіназалы дазволіла дэманстраваць фільмы ў фарматах 2D і 3D[7][8]. 28 снежня 2018 года будынак кінатэатра «Юбілейны» з дзясятай спробы быў прададзены на аўкцыёне за 250 200 рублей[9] кампаніі «Эльфента-спорт», якая ў 2019 годзе адкрыла ў ім сямейныя забаўляльны цэнтр з кінатэатрам Misteria Cinema на 135 месцаў[10]. У красавіку 2020 года на паркоўцы былога аўтарынку «Асаўцы» пачаў працаваць аўтакінатэатр Open air cinema: на плошчы каля 3000 квадратных метраў размешчаны святлодыёдны экран памерам 10 на 4 метры. Гук транслюецца на FM-частаце. Спіс кінатэатраў ГомеляУ спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Гомеля. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку. Табліца:
ІснуючыяКолерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Закрытыя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia