Вольга Ісаеўна Ціхава

Вольга Ісаеўна Ціхава
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1938(1938-10-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 2013
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вольга Ісаеўна Ціхава (19 кастрычніка 1938, Свярдлоўск — 2013, Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў Новакузнецку, з 1967 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Гомельграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 г. Пражывала ў Гомелі.

Творчасць

Дом палітасветы
Будынак Інстытута металапалімерных сістэм

Асноўныя працы: лабараторны корпус Інстытута металапалімерных сістэм (1972, з Л.  Тамковым), прыбудова навучальнага корпуса чыгуначна-будаўнічага тэхнікума, Дом палітасветы з навучальным корпусам і актавай залай (1973, у аўтарскім калектыве), кінатэатр «Юбілейны» (1978), будынак чакання ў аэрапорце (1986) у Гомелі.

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Рыгорам Ціхавым.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya