Кінатэатры ГроднаКінатэатры ў Гродна існуюць з 1908 года[1]. На 2022 год у Гродна працуюць 5 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Гроднааблкінавідэапракат»[2]. ГісторыяКолькасць
Першы кінематограф «Электра-Біёграф» у Гродна пачаў дзейнічаць у 1908 годзе ў доме Чартка на вуліцы Саборнай (зараз - вул. Савецкая), адчынены местачкоўцам Якавам Крывапіскам. У 1911-1912 гады ў Гродна адкрыліся кінатэатры «Люкс» і «Сатурн». Кінематограф «Люкс» быў перабудаваны мешчанінам Раманам Завістоўскім з уласнага дома. У траўні 1914 года быў зацверджаны план двухпавярховага цаглянага будынку, які быў прадстаўлены капітанам у адстаўцы Сяргеем Манастырскім. Кінатэатр у ім адкрыўся ў жніўні 1915 года і першапачаткова называўся «Эдэн» (Eden), пазней насіў назвы «Палац» (Palac), «Палонія» (Polonija), «Пан» (Pan). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР – «Чырвоная зорка». У 1920 гады ў Гродна працавала 4 кінатэатры: «Ліра», «Эдэн», «Люкс», «Сатурн». У 30 гады іх стала сем: «Аполла» (былы кінатэатр «Ліра»), «Маленькі люкс» (былы «Сатурн»), «Пан» (раней - «Эдэн» і «Палонія»), «Палац», «Пацеха», «Геліёс» і «Зосенька»[3]. У 1940-1941 гады ў Гродна працавалі кінатэатры «Трэці інтэрнацыянал», «КІМ» (раней - «Зосенька») і «Чырвоная зорка». У 1950 гады ў Занеманскай частцы горада з'явіўся кінатэатр імя Пушкіна. 4 жніўня 1950 года гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве кінатэатра на 200 месц на скрыжаванні вуліц Беластоцкай (вул. Суворава) і Аўгустоўскай (вул. Курбатава). Але праз 3 дні рашэнне адмянілі, а зямельны ўчастак плошчай 3300 квадратных метраў пад будаўніцтва кінатэатра выдзелілі на вуліцы Ласасянскай. У 2000 кінатэатр імя Пушкіна быў пераабсталяваны пад більярдны клуб з барам і рэстаранам. У 1961 годзе адкрыты кінатэатр «Гродна», які стаў першым шырокаэкранным, а затым і шырокафарматным кінатэатрам у вобласці. У 1962 годзе распачалося будаўніцтва кінатэатра «Космас» (адкрыўся ў студзені 1964)[4]. У верасні 2010 года ўпершыню ў горадзе ў ім пачалі паказваць фільмы ў 3D. У лістападзе 1970 года на праспекце Касманаўтаў быў адкрыты кінатэатр «Усход» на 605 гледачоў. У студзені 1987 года быў адкрыты кінатэатр «Кастрычнік», першы трохзальны кінатэатр на тэрыторыі БССР. Кінатэатр пабудаваны па індывідуальным праекце[5]. У траўні 2002 года ў вялікай зале кінатэатра «Кастрычнік» упершыню ў Гродна была усталявана сістэма звука Dolby. У 2016 годдзе ў кінатэатры таксама ўпершыню ў Гродна была ўсталявана сістэма Dolby Atmos[6]. У 2009 была праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная зорка», а ў снежні 2014 года пасля рэканструкцыі будынку адкрыўся кінатэатр «Усход». У сакавіку 2021 года ў гандлёва-забаўляльным комплексу «Трыніці» адкрыўся 5-зальны кінатэатр MOOON сеткі Silver Screen[7]. Спіс кінатэатраў ГроднаУ спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Гродна. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку. Табліца:
ІснуючыяКолерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Закрытыя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia