Праспект Касманаўтаў (Гродна)
Праспект Касманаўтаў — адна з магістралей г. Гродна. Злучае цэнтр горада з ВА «Азот». Названы ў гонар савецкіх касманаўтаў. Старая назва — Скідзельская вуліца. Працягласць — 2300 метраў, ад моста праз чыгунку на заканчэнні вуліцы К. Маркса і на ўсход да ВА «Азот». З 15 ст. частка Смаленскага тракта. У пачатку 1960 гг. забудоўваўся 2-3 павярховымі дамамі. У 1970-80 гг. забудоўваўся 5-12 павярховымі дамамі. На ўчастку ад скрыжавання з вуліцамі Пралетарская і Лідская да скрыжавання з праспектам Кляцкова — 1-2 павярховая сядзібная забудова. У 1969 годзе на паўднёвым боку праспекту насыпаны Курган Славы. На праспекце размешчаны аўтавакзал, кінатэатр «Усход», гіпермаркет «Алмі», ГА «Гроднаэнерга», ГІАП (Гродзенскі інстытут азотнай прамыславасці), тралейбуснае ўпраўленне, Абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя , гарадскія могілкі. На ўсім працягу праспекта на ім ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус, тралейбус, маршрутнае таксі. Забудова
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia