Кінематограф ІнданезііКінематограф Інданезіі мае доўгую гісторыю і ў цяперашні час актыўна развіваецца. ГісторыяКінематограф каланіяльнай эпохі![]() Першым фільмам, знятым у Інданезіі, быў нямы фільм 1926 года Loetoeng Kasaroeng працягласцю 60 хвілін, зняты галандскім рэжысёрам Л. Хейведарпам і аператарам Г. Кругерам, ён уяўляў сабой экранізацыю сундскай народнай казкі «Апошні лутунг». Здымкі з удзелам інданезійскіх акцёраў вяліся кампаніяй NV Java Film Company у Бандунгу, а прэм’ера фільма прайшла ў гэтым жа горадзе 31 снежня 1926 года[1]. З тых часоў у Інданезіі было знята больш за 2200 мастацкіх фільмаў. Падчас японскай акупацыі Інданезіі кінематограф Інданезіі выкарыстоўваўся акупацыйнымі ўладамі ў якасці інструмента прапаганды. Пасля здабыцця незалежнасціПасля абвяшчэння незалежнасці Інданезіі ў 1945 годзе, урад Сукарна выкарыстоўваў кінематограф у якасці прылады нацыяналістычнай, антызаходняй палітыкі, імпарт замежных фільмаў быў забаронены. Пасля звяржэння Сукарна, падчас «Новага парадку» Сухарта ў кінематограф была ўведзена цэнзура[2]. Найбольш значны ўклад у нацыянальны кінематограф 1950-х — 1960-х гадоў унёс Усмар Ісмаіл, рэжысёр з Заходняй Суматры. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia