Заходняя Суматра (індан.: Sumatera Barat, Sumbar) — правінцыя ў Інданезіі, на востраве Суматра. Размешчана на заходнім узбярэжжы вострава, мяжуе з правінцыямі: Паўночная Суматра (на поўначы), Рыау і Джамбі (на ўсходзе) і Бенгкулу (на паўднёвым усходзе). Уключае ў сябе Ментавайскмя австравы, размешчаныя паблізу ўзбярэжжа. Адміністрацыйны цэнтр — горад Паданг.
Насельніцтва
Паводле апошняга перапісу 2010 года, насельніцтва правінцыі складае 4 846 909 чал. На 2000 год яно складала 4 200 000 чал, а на 1990 — 3,5 млн чалавек. Насельніцтва прадстаўлена галоўным чынам народам мінангкабау, якія ў большасці сваёй мусульмане. Астравы Ментавай населеныя ментавайцамі, якія галоўным чынам хрысціяне.
Адміністрацыйны падзел
Адміністрацыйная карта Заходняй Суматры
Правінцыя Заходняя Суматра дзеліцца на 12 акругаў і 7 гарадскіх муніцыпалітэтаў:
Заходняя Суматра абслугоўваецца міжнародным аэрапортам Мінангкабау, размешчаным у 23 км на паўночны захад ад Паданга. Маюцца прамыя рэйсы ў Куала-Лумпур і Сінгапур, а таксама ў большасць буйных гарадоў Інданезіі.
Найбольш значнай аўтамабільнай магістраллю рэгіёну з'яўляецца транссуматранскае шаша, якая перасякаем правінцыю і злучае яе з Меданам (на поўначы) і Джакартай (на паўднёвым усходзе). Важнае значэнне маюць таксама дарогі, што злучаюць Паданг з горадам Букіцінгі, а Букіцінгі з Пеканбару. Телук-Баюр, порт Паданга — найбуйнейшы і найбольш ажыўлены на заходнім узбярэжжы Суматры, выкарыстоўваецца для экспарту тавараў рэгіёну.
Зноскі
↑ абIndonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 621.