Кіпарысавік
Кіпарысавік, Ілжэкіпарыс[2][3] (Chamaecýparis) — род голанасенных хвойных раслін сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae). АпісаннеВечназялёныя аднадомныя кусты або дрэвы вышынёй да 70 м і дыяметрам ствала да 3,5 м. Працягласць жыцця да 600 і больш гадоў. Каранёвая сістэма добра развітая. Крона конусападобная або пірамідальная, звычайна з паніклай верхавінай. Парасткі падоўжаныя, часцей пляскатыя. Лісце накрыж супраціўнае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, да 4 мм даўжынёй, дарослае лісце лускападобнае, ювенільнае — часта іголкападобнае. Пыленне ўвесну. Мужчынскія шышкі дробныя, прадаўгаватыя, даўжынёй 2–4 мм, чырванаватыя або жаўтаватыя. Спелыя жаночыя шышкі акруглыя, да 12 мм у дыяметры, з 4–5 (6) парамі шчытападобных супраціўных лускавінак. Шышкі спачатку зялёныя, пры выспяванні бурыя або фіялетавыя, спеюць восенню ў год апылення. Пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенне пляскатае, з двума крыламі. ![]() Вонкава расліна нагадвае кіпарыс, адрозніваецца ад яго больш сплошчанымі галінкамі і больш дробнымі шышкамі, якія спеюць за год. ПашырэннеРадзіма — Усходняя Азія і Паўночная Амерыка. Налічвае 5–6 відаў, распаўсюджаных пераважна ва ўмераных і субтрапічных шыротах прыбярэжных рэгіёнаў ЗША, Японіі, Кітая. Шырока культывуюцца ў розных рэгіёнах зямнога шара. Большасць відаў марозаўстойлівыя. У Беларусі дзікарослых прадстаўнікоў роду няма, інтрадукаваны 4 віды. Найбольш распаўсюджаны ў культуры кіпарысавік Лаўсана і кіпарысавік гарохаплодны, якія маюць вялікую колькасць сартоў (больш за 700), што адрозніваюцца памерамі раслін, формай кроны, афарбоўкай лісця. ВідыПаводле базы даных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 5 відаў[4]:
Да кіпарысавікаў таксама адносілі
ВыкарыстаннеУ культуры з XVIII стагоддзя. Ценевынослівы, вільгацелюбівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы, дрэнна пераносіць засуху, умерана зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да гарадскіх умоў, устойлівы да шкоднікаў і хвароб, добра пераносіць стрыжку, лёгка размнажаецца чаранкаваннем. Драўніна лёгкая, жоўтая або светла-карычневая, духмяная, устойлівая да гніення, шырока прымяняецца ў будаўніцтве, лесаразвядзенні, парфумерыі, аздабленні будынкаў, суднабудаванні, для вырабу мэблі і розных прадметаў быту. Каштоўная дэкаратыўная расліна. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia