Кіпарысавыя
Кіпарысавыя[1] (Cupressaceae) — сямейства голанасенных раслін. АпісаннеАдна- або двухдомныя лістападныя і вечназялёныя дрэвы і кусты. Драўніна без смаляных хадоў, іншы раз з багатай драўніннай парэнхімай і звычайна з аднарадковай поравасцю трахеід. Лісце (ігліца) чаргаванае, супраціўнае ці ў кальчаках па 3—4, лінейна-ланцэтнае, іголка- або лускападобнае, з адной жылкай. ![]() Ветраапыляльныя. Мікрастробілы дробныя, адзіночныя або сабраны ў гронку ці галоўчатае ўтварэнне. Мікраспарафілы размешчаны спіральна, супраціўна або ў кальчаках, нясуць 2—9 (часцей 3—6) свабодных мікраспарангіяў. Пылковыя зярняты без паветраных мяшочкаў. Мужчынскі гаметафіт (зарастак) рэдукаваны, без праталіяльных (зарасткавых) клетак. Жаночыя шышкі маленькія, адзіночныя, на канцах парасткаў, складаюцца з некалькіх пар або кальчакоў лускавінак. Насенная лускавінка больш-менш зрослая з покрыўнай (у падсямейства кіпарысавых цалкам зрослая), нясе каля асновы ад 2 да 12 прамых ці адваротнапавернутых семязародкаў. Архегоніі на жаночным гаметафіце цесна размешчаны ў групах, і ўвесь археганіяльны комплекс звычайна абкружаны агульным пакрывалам. Насенне свабоднае, крылатае або бяскрылае. Зародак звычайна з 2, радзей 5—9 семядолямі. ПашырэннеГеалагічная гісторыя кіпарысаў пачынаецца а позняй юры. Вядома больш за 30 родаў, 140 відаў, пашыраныя ва ўмерана цёплым поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі. Большасць родаў прымеркавана да Паўднёвага паўшар’я. На Беларусі распаўсюджаны дзікарослы ядловец звычайны, інтрадукаваны балотны кіпарыс звычайны, кіпарысавік, платыкладус усходні, туя заходняя, некалькі відаў ядлоўца. Многія віды маюць рэліктавыя арэалы і скарачаюць сваю колькасць. СістэматыкаПа інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 32 роды і 166 відаў[2]:
ВыкарыстаннеСярод кіпарысавых дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя, смаланосныя, эфіраалейныя і таніданосцыя расліны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia