Кіпячэнне

Кіпячэнне вады

Кіпячэнне — працэс давядзення вады да кіпення (атрымання кіпеню), таксама працэс абеззаражвання (у такой вадзе) харчовых прадуктаў і ачысткі (мыцця) ад тлушчавых забруджванняў моцна забруджанага адзення і прадметаў.

Пры гэтым працэс суправаджаецца вылучэннем пары. Пры кіпячэнні вады асядаюць калоідныя часткі бруду, выпадаюць у асадак солі, утвараючы накіп[1], вада змякчаецца, памяншаецца ўтрыманне лёгкалятучых кампанентаў і частка вольнага хлору.

Кіпячэнне — фізічны спосаб дэзінфекцыі. Падчас кіпячэння знішчаюцца амаль усе хваробатворныя мікробы, вірусы і ўзбуджальнікі паразітарных захворванняў.

У хіміі кіпячэнне са зваротным халадзільнікам — распаўсюджаная тэхніка павелічэння хуткасці рэакцый.

Пры доўгім кіпячэнні ўзрастае канцэнтрацыя нелятучых рэчываў. Кіпячэнне не знішчае цяжкія металы, пестыцыды, гербіцыды, нітраты, фенолы і нафтапрадукты.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya