Кіраўскі раён (Ленінградская вобласць)
Кіраўскі муніцыпальны раён (руск.: Ки́ровский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў цэнтральнай частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кіраўск. ГеаграфіяПлошча — 2,59 тыс. км² (3,08 % тэрыторыі вобласці) — 15-е месца ў рэгіёне. Мяжуе на ўсходзе з Волхаўскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым усходзе — з Кірышскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым захадзе — з Тосненскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з горадам федэральнага падпарадкавання Санкт-Пецярбургам; на паўночным захадзе — з Усевалажскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 42 км. З поўначы тэрыторыя раёна абмываецца водамі Ладажскага возера. Клімат умерана кантынентальны, вільготны, сярэдняя тэмпература студзеня −7,7 °C, ліпеня 17,7 °C. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia