Кіраўскі сельсавет (Нараўлянскі раён)
Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кіраў. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Махаедаўскі сельсавет у складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Махаеды. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аляксандраўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў Нараўлянскім раёне Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года вёска Махаеды перайменавана ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі. З 8 студзеня 1954 года ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Кірава — перайменавана ў Кіраў. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вуглоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Акопы, Баравічы, Вуглы, Дуброва, Ленінскі Пасёлак, Лісава, Міхайлаўка, Радамля, Ціхін, Чапаеўка, Ясянок)[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Красноўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Бук і Дзятлік)[2]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Красноўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Буда Красноўская, Дзяржынск, Красноўка, Маскалёўка, Нічыпараўка, Хамянкі)[3]. 26 верасня 2008 года скасаваны вёскі Бук і Хутар Сяргееў[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 700 чалавек[5], з іх 83,3 % — беларусы, 6,9 % — украінцы, 4,6 % — рускія, 4,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 450 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia