Кіра Астравумава
Кіра Астравумава (нар. 22 сакавіка 1983, Паляўской, Свярдлоўская вобласць, Расія) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяУ 2003 годзе скончыла сярэднюю прафесійную вучэльню алімпійскага рэзерву № 1 у Екацярынбургу, атрымаўшы кваліфікацыю «педагог па фізічнай культуры і спорце». Вышэйшую адукацыю атрымала ў Баранавічах, скончыўшы ў 2009 годзе Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «падатковае і банкаўскае права». Да 2003 года ўваходзіла ў расійскую каманду «Уралачка». Была пяціразовым чэмпіёнам беларусі, чатырохразовым ўладальнікам Кубка, срэбны і трохразовы бронзавы прызёр Беларусі. У 2003 годзе пачынала працоўную кар’еру на пасадзе спартыўнага-інструктара валейбольнага клуба «Атлант», потым пераехала ў Мінск, дзе працавала спартыўным-інструктарам у валейбольным клубе «Мінск». У Баранавічы вярнулася ў 2017 годзе на пасаду старэйшага трэнера-начальніка каманды валейбольнага клуба «Атлант». Спасылкі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia