Валейбол![]() Валейбол (англ.: volleyball, ад volley — «залп», «удар з лёту», ball — «мяч») — від спорту, камандная спартыўная гульня, падчас якой дзве каманды спаборнічаюць на адмысловай пляцоўцы, падзеленай сеткай, імкнучыся накіраваць мяч на бок суперніка такім чынам, каб ён прызямліўся на пляцоўцы суперніка (дабіць да падлогі), альбо гулец каманды, якая абараняецца, дапусціў памылку. Пры гэтым для арганізацыі нападу гульцам адной каманды дазваляецца не больш трох дотыкаў мяча запар (у дадатак да дотыку на блоку). Цэнтральны орган валейбола як міжнароднага віду спорту, які вызначае збор правіл гульні, — Міжнародная валейбольная федэрацыя (FIVB). Валейбол — алімпійскі від спорту з 1964 г.[1] Валейбол — некантактны, камбінацыйны від спорту, дзе кожны гулец мае строгую спецыялізацыю на пляцоўцы. Найважнымі якасцямі для гульцоў у валейбол з’яўляюцца прыгучасць для магчымасці высока падняцца над сеткай, рэакцыя, каардынацыя, фізічная сіла для эфектыўнага стварэння атакуючых удараў. Для аматараў валейбола — распаўсюджаная забаўка і спосаб адпачынку дзякуючы простым правілам і даступнасці інвентару. Існуюць шматлікія варыянты валейбола, якія адгалінаваліся ад асноўнага віда: пляжны валейбол (алімпійскі від з 1996 г.), міні-валейбол, піянербол[2]. Найбуйнейшыя спаборніцтвы пад эгідай FIVB
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia