Кірыл Філіповіч Суляйкоў
Кірыл Філіповіч Суляйкоў (14 лютага 1893 — 23 лютага 1985) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр танкавых войск (1940). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Клімаўка (зараз Гомельскі раён). Рускі. З кастрычніка 1915 па снежань 1917 года служыў у Рускай імператарскай арміі. У сакавіку 1918 года залічыўся ў Чырвоную армію. Змагаўся на Паўночна-Заходнім і Заходнім франтах грамадзянскай вайны ў Расіі. Знаходзіўся на пасадзе камандзіра роты, памочніка камандзіра і камандзіра 15-га асобнага стралковага батальёна. Пазней камандаваў 142-м стралковым палком. У жніўні 1927 года прызначаны начальнікам аператыўнай часці штаба армянскай стралковай дывізіі. Далей быў памочнікам начальніка 1-га аддзела 1-га ўпраўлення Штаба РСЧА, начальнікам штаба 3-й механізаванай брыгады, камандзірам 29-га механізаванага палка, начальнікам аўтабранятанкавай службы 16-га стралковага корпуса, памочнікам камандзіра па страявой частцы 20-га танкавага корпуса. Удзельнічаў у баях на рацэ Халхін-Гол і савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадоў. У апошнім выдадку — на пасадзе памочніка камандзіра 10-га танкавага корпуса. Потым узначаліў 18-ю танкавую дывізію, затым прызначаны намеснікам камандзіра 3-га механізаванага корпуса. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны служыў на Паўночна-Заходнім фронце. За перыяд вайны быў на пасадах намесніка начальніка Галоўнага бранятанкавага ўпраўлення, намесніка камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга фронту па БТ і MB, намесніка камандуючага 3-й гв. танкавай арміяй Бранскага фронту, камандзіра 7-га гв. танкавага корпуса, намесніка камандзіра 1-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту, камандзіра 13-га гв. стралковага корпуса 3-га Беларускага фронту. З ліпеня 1945 года прыкамандзіраваны да ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Працаваў старшым выкладчыкам кафедры аператыўнага мастацтва, ён жа тактычны кіраўнік вучэбнай групы асноўнага факультэта. У красавіку 1948 года стаў намеснікам начальніка асноўнага факультэта па вучэбнай рабоце, у 1949 — намеснікам па вучэбнай рабоце начальніка курсаў удасканалення камандзіраў стралковых дывізій акадэміі. У 1951 годзе сышоў у адстаўку. Памёр у Маскве. АдукацыяСкончыў вучэбную каманду (1915), школу прапаршчыкаў (1916), Вышэйшую аб’яднаную камандную школу ў г. Смаленск (1922), Ваенную акадэмію РСЧА імя Фрунзе (1927), аператыўны факультэт пры гэтай жа Акадэміі (1935). УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 2-й ступені, медалямі. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia