Кіслічныя
Кіслічныя[1] (Oxalidaceae) — сямейства кветкавых раслін. АпісаннеГэта шматгадовыя, іншы раз аднагадовыя травы, рэдка драўнінныя расліны з чарговымі, звычайна складанымі чаранковымі лістамі, большай часткай без прылісткаў. Кветкі двухполыя, актынаморфныя, з 5 пяцічленных кругоў. Чашачка захоўваецца пры пладах. Пялёсткі свабодныя, іншы раз некалькі зрослыя ў аснове. Тычынак, як правіла, 10 (іншы раз 5 з іх пераўтвораны ў стамінодыі), у двух кругах. Тычынкавыя ніці ўнізе зрослыя. 5 пладалісцікаў зрастаюцца ніжнімі часткамі, утвараюць пяцігняздовую верхнюю завязь з некалькімі, двума ці адным семязачаткам у кожным гняздзе. Верхнія часткі пладалісцікаў застаюцца свабоднымі, 5 стылодыяў з галоўчатымі рыльцамі. Плады — каробачкі, рэдка ягады. РодыСямейства складаецца з пяці родаў[2]:
У квадратных дужках паказаны нумар персанальнай старонкі роду на сайце Germplasm Resources Information Network. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia