Кісліца звычайная
Кіслі́ца звычайная[1] (Oxalis acetosella) — від кветкавых раслін роду Кісліца (Oxalis) сямейства Кіслічныя (Oxalidaceae). Тыпавы від роду. НазвыЗаечая капуста, квасок, баршчоўка. Батанічнае апісанне![]() ![]() Шматгадовая травяністая бессцябловая расліна вышынёй 8—15[1] см з тонкім паўзучым карэнішчам. Ад карэнішча адыходзяць пучкі лісця і кветкавыя стрэлкі. Лісце на чаранках, трайчастае, зімуючае, складваецца на ноч і ў пахмурнае надвор’е або на сонцы. Ліставыя пласцінкі адваротна-сэрцападобнай формы, з суцэльным краем. Кветкавыя стрэлкі з двума калякветнікамі і адной кветкай. Пялёсткі кветак белыя, з фіялетавымі жылкамі і жоўтымі плямамі каля асновы. Пялёсткаў — 5. Акрамя сапраўдных кветак на працягу лета развіваюцца больш дробныя клейстагамныя, якія не раскрываюцца і самаапыляюцца. Плод — 5-гранная падоўжаная каробачка. Насенне мае мясістую скурку і пры выспяванні выкідваецца праз шчыліны ў сценках каробачкі. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Непал, Бутан, М’янма) абласцей Азіі і ў Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу зацененым месцам[2]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф[2]. Расце ў лясах, хмызняках. Цвіце ў маі[1]. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі (Магаданская, Мурманская, Пензенская вобласці, Якуція)[3]. Гаспадарчае значэннеЛекавая расліна. У лісці маецца шчаўевая кіслата, і яго магчыма спажываць у ежу[1]. Расліна ядавітая для жывёл[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia