Лабараторыя Касперскага
![]() Лабараторыя Касперскага — міжнародная група кампаній з цэнтральным офісам у Маскве, якая спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Заснавана як самастойная кампанія 21 ліпеня 1997 г. Кампанія з’яўляецца найбуйнейшым у Еўропе вытворцам сістэм абароны ад шкоднаснага і непажаданага праграмнага забеспячэння, хакерскіх нападаў і спаму. Кампанія ўваходзіць у чацвёрку вядучых сусветных вытворцаў праграмных рашэнняў для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Па выніках 2010 г., выручка кампаніі вырасла на 38 %, перавысіўшы $500 млн. У Лабараторыі Касперскага працуюць больш за 2300 высокакваліфікаваных спецыялістаў. Прадукты кампаніі абараняюць камп’ютары і мабільныя прылады больш за 300 мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім свеце, тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў прадуктах найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў праграмных і апаратных рашэнняў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia