Лада Сяргееўна Шчасная
Лада Сяргееўна Шча́сная (5 верасня 1965, Мінск — 12 лютага 2007[1]) — беларускі мастак. Дачка Н. Шчаснай. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1984), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1989, спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва»). 3 1993 выкладала ў Беларускім універсітэце культуры, дацэнт (2006). Працавала ў мануменальна-дэкаратыўным мастацтве, станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Сярод твораў размалёўкі: «Народныя святы» ў Інстытуце праблем культуры (1988), «Тэатральныя казкі» ў Беларускім тэатры юнага гледача (з Р. Вашкевічам), «Крылы юнацтва», «Чароўныя казкі» ў школе-інтэрнаце №10 (усе 1989) у Мінску. «Памяць казак» у дзіцячым аддз. анкалагічнай бальніцы ў пас. Лясны Мінскага раёна (1991—92). Аўтар жывапісных кампазіцый «Партрэт сябра» (1990), «Разам з кім?» (1991), «Папялушка» (1992), «Ахоўнікі» (1993), «Вечар» (1996), «Сонца яшчэ не зайшло (Аўтапартрэт)» (1997), «У чаканні цябе», «Змрок» (абедзве 2002), «Перачытваючы Оскара Уайльда» (2003), ілюстрацый да кніг. Творчасці ўласцівы тонкае адчуванне прыгажосці прыроды і чалавека, яркая маляўнічасць жывапісных вырашэнняў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia