Лаза прырэчная
![]() Лаза прырэчная, Лаза паўзрэчная[1], Лаза руская[2], Лаза[3] (Salix viminalis) — шматгадовая расліна роду Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Батанічнае апісанне![]() Высокі куст (да 5 м вышынёй) з прамымі галінамі. Маладыя парасткі шэравата-апушаныя, часам голыя. Лісце лінейна-ланцэтнае, вострае, з загорнутымі ўніз краямі, з суцэльным краем, знізу шаўкавіста-апушанае. Каташкі тоўстыя, пухнатыя, амаль сядзячыя. Расце па берагах рэк, азёр, пераважна на Палессі. Святлалюбная расліна. Цвіце ў сакавіку — красавіку. ТаксанаміяВід Лаза прырэчная уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
Энергетычная сыравінаВа ўмераных кліматычных зонах сарты лазы прырэчнай дзякуючы іх хуткаму росту і лёгкасці вырошчвання разглядаюцца як каштоўны паліўны матэрыял у здробненым выглядзе. Паліўна-энергетычную сыравіну — паліўныя брыкеты, гранулы, дранку, прэсаванае цвёрдае паліва для тлеючых цвёрдапаліўных катлоў[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia