Лактышы (вадасховішча)
Лактышы́ — вадасховішча, размешчанае ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Клецкім раёне Мінскай вобласці за 20 км на ўсход ад горада Ганцавічы, каля вёсак Лактышы і Будча. Знаходзіцца на абалоне ракі Лань. Збудавана ў 1977 годзе для арашэння меліяраваных сельгасугоддзяў і водазабеспячэння рыбнай гаспадаркі «Лактышы». Катлавіна вадасховішча з'яўляецца часткай забалочанай поймы ракі Лань. Плошча паверхні складае 19,5 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 4,2 км, даўжыня агараджальнай дамбы 9,8 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Аб'ём вады 50,2 млн м³. Дно плоскае, глеістае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 2 метры. Вада ў вадасховішча падаецца з рэк Лань і Нача праз шлюзарэгулятар каля вёскі Лактышы. На паўночным беразе знаходзіцца вёска Лактышы, на паўднёвым — Будча. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia