Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет
Ланцу́цкі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ланцуцкае. Утвораны 21 жніўня 1925 года як Шастакоўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шастакі. 7 жніўня 1926 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Ланцуцкае, а сельсавет — у Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вялікараёўскага (вёскі Багушы, Калодзезнае і Сцяпуры), Прускага (вёскі Булатнікі і Чарнагубава) сельсаветаў і Капыльскага местачковага савета (вёскі Якубавічы, былы Ланцуцк, хутар Шастакі і пасёлак Мажа)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia