Вялікараёўскі сельсавет
Вялікараёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вялікая Раёўка. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ланцуцкага нацыянальнага польскага сельсавета. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. У 1986 годзе скасаваны пасёлак Абразцова[1]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Цімкавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Багушы, Вялікія Прусы, Малыя Прусы і Сцяпуры)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цімкавіцкага сельсавета[3]. Станам на 1 студзеня 2008 года ў сельсавеце налічвалася 570 гаспадарак, 1142 жыхары, па стане на 1 студзеня 2009 года — 532 гаспадаркі, 1091 жыхар. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1029 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,8 % — цыганы[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сцяпуры і пасёлкі Калоўка, Раёк. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia