Ларыса Мадэстаўна Пілатовіч
Ларыса Мадэстаўна Пілатовіч (нар. 27 ліпеня 1947, пас. Градзекава, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1972 годзе БПІ. Працавала архітэктарам у БелНДІПгорадабудаўніцтва. З 1983 года выкладчык у Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы. Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску. ТворчасцьАсноўныя працы: ПДП Усходняга жылога раёна ў Наваполацку (1974), генпланы г. Дзісна (1977), г.п. Узда (1982), г.п. Руба (1979) і г. Беразіно (1983). Навуковая дзейнасцьАўтар шэрагу навучальных праграм па архітэктуры для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. УзнагародыЗа вялікі асабісты ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў-архітэктараў узнагароджана граматамі Беларускага саюза архітэктараў (1991, 2006), Адміністрацыі Партызанскага раёна (2007), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2001). Сям’яУ шлюбе з архітэктарам Ігарам Пілатовічам. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia