Руба вядомая з пачатку XIX стагоддзя як цэнтр фальварка, куды ў 1834 годзе ўваходзіла 4 вёскі Вярхоўскай воласці Віцебскага павета, паблізу найбуйнейшых на Заходняй Дзвіне парогаў, небяспечных для суднаў і плытоў. У 1909 годзе вёска і фальварак ва ўласнасці Піскунова.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Бабінавіцкім сельсавеце Віцебскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 13 чэрвеня 1942 года карны атрад расстраляў у былым пасёлку Вярхоўе і яго акрузе 75 жыхароў.
З 31 ліпеня 1970 года — гарадскі пасёлак у падпарадкаванні Чыгуначнага райсавета горада Віцебска[3]. 7 ліпеня 1972 года ў склад Рубы ўвайшла вёска Вярхоўе[4]. У 2017 годзе Руба была ўключаная ў гарадскія межы Віцебска.
Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышчы, на паверхню выходзяць старажытныя пласты даламітаў — найбуйнейшае ў Беларусі радовішча высакаякасных вапнякоў. У 1931 годзе каля Рубы заснаваны вапнавы завод, вакол якога вырас завадскі пасёлак. Была пабудавана чыгуначная ветка даўжынёй 22 км.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Гарналыжны цэнтр «Руба». Побач з Рубай аздараўленчы цэнтр «Жалезнякі».
Славутасці
Помнік на магіле ахвяр фашызму
Помнік на магіле Невядомага салдата
Помнік у гонар 1-й Віцебскай імя УЛКСМ партызанскай брыгады
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні вёскі Руба Віцебскага раёна ў гарадскі пасёлак і перадачы яго ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 317. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.(руск.)