Ларыса Мікалаеўна Смірнова
Ларыса Мікалаеўна Смірнова (8 мая 1949, Полацк, Полацкая вобласць — 31 сакавіка 2025) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры. БіяграфіяНарадзілася 8 мая 1949 года ў Полацку. Скончыла ў 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1985 годзе — спецфакультэт Маскоўскага архітэктурнага інстытута. З 1971 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1]. З 1996 года — намеснік дырэктара па архітэктуры. Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывала ў Мінску[1]. Памерла 31 сакавіка 2025 года[2]. ТворчасцьАўтар больш як 50 горадабудаўнічых праектаў і навукова-даследчых работ. Асноўныя з іх (аўтар, у аўтарскім калектыве, кіраўнік аўтарскага калектыва): генеральны план г. Віцебска (1973[3], 1983[1]); генпланы гарадоў Гарадок (1977)[1], Паставы (1976[1]), Бягомль і інш. Віцебскай вобласці (1974—1980); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Лучоса» ў Віцебску (1984)[3]; ПДП жылых раёнаў Паўночнага (1979) і на поймавых тэрыторыях у Барысаве (1980)[1]; праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра г. Віцебска (1985); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Білева» ў Віцебску (1987); БНБ «Склад, парадак распрацоўкі і ўзгаднення горадабудаўнічых праектаў» (1996); Горадабудаўнічая хартыя краін СНД (у аўтарскім калектыве, 1998); праект горадабудаўнічай рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Давыд-Гарадка з помнікам князю Давыду (1999); горадабудаўнічая рэканструкцыя Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (2000); генеральныя планы гарадоў — абласных цэнтраў рэспублікі (Брэст, Магілёў, Гродна, Гомель, Віцебск; 2003); дэталёвы план цэнтра Віцебска (2005); праект горадабудаўнічага развіцця трансмежных рэгіёнаў Беларусь — Украіна (2009), Беларусь — Польшча (2010); праект парку забаў тыпу «Дыснэйлэнд» у прыгараднай зоне Мінска (2009); генеральны план новага горада энергетыкаў Астраўца (2009)[3]. УзнагародыЗаслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва імя У. А. Караля (1999), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia