Ларыса Фёдараўна Кузняцова
Ларыса Фёдараўна Кузняцова (нар. 27 красавіка 1958, Гомель) — беларускі палітык і дзяяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык. Працоўную дзейнасць пачала лабарантам кафедры хіміі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 39 горада Гомеля, загадчыкам сектара ўліку і фінансаў Гомельскага райкама ЛКСМБ, адказным сакратаром Гомельскай раённай арганізацыі таварыства «Веды», інструктарам ідэалагічнага аддзела Гомельскага райкама КПБ. З’яўлялася дырэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце Урыцкай сярэдняй школы, дырэктарам Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна, дырэктарам сярэдняй школы № 33 горада Гомеля. Займала пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля, начальніка аддзела адукацыі Гомельскага гарвыканкама. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia