Ласасіна (рака)
Ласасі́на[1][2] — рака ў Беларусі, у Віцебскім і Лёзненскім раёнах, правы прыток ракі Сухадроўка (басейн Заходняй Дзвіны). Назва мае адбітак таго часу, калі ў раку з Балтыйскага мора праз Заходнюю Дзвіну, потым Лучосу ды Сухадроўку заходзіў на нераст ласось (кумжа). Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Пачынаецца на заходніх схілах Віцебскага ўзвышша ў паўднёвай частцы возера Запецкае за 1,8 км на захад ад вёскі Цішкава Віцебскага раёна, вусце за 0,3 км на поўнач ад вёскі Буракі Лёзненскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, пойма шырынёй 200—600 м. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцна звілістае. У басейне ракі азёры Бернскае, Запецкае, Палонскае. Ласасіна прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Адзін з левых прытокаў мае назву Безымянка[3], другі — Ворліца. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia