Сухадроўка
Сухадро́ўка[1], Суходраўка[1] (у верхнім цячэнні Ольша[2][3]) — рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 519 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Густата рачной сеткі 0,5 км/км². НазваНазва балцкага паходжання, на сёння мае гібрыдны выгляд у выніку пазнейшага перакладу першай асновы. Поўны аналаг назвы — заходнелітоўскі двухасноўны гідронім Saus-drãv’as. У ім першая аснова — ад літоўскага sausas «сухі», другая ад кораня Drav- / Drev-, які звязаны з індаеўрапейскім *droṷus «плынь», *dreu- «бегчы, імкнуцца»[4][5][6]. З балцкай лексікі гэты корань у такім значэнні з цягам часу меў знікнуць, выціснуты іншымі каранямі, застаўшыўся толькі ў гідраніміі. Найбольш паказальнае стараіндыйскае draváḥ (< dravas) «бег». Корань Drav- / Drev- у балцкіх гідронімах Dreverna, Drawanta (з пашыральнікамі -rn-, -nt-), Друць, Друя, Дрывяты. Недалёка ад Сухадроўкі працякае рака Адроў (адносіцца да іншага басейна, дняпроўскага), назва якой ад таго ж кораня Drav- (з другасным устаўным галосным А-)[7]. Адпачатныя формы гэтых назваў былі тыпу *Dravas i *Saus-dravas. Адносіны паміж імі такія ж, як паміж назвамі рэк Мокрая Табола і Сухая Табола на Верхнім Падонні[8] (адна рака больш паўнаводная, другая схільная высыхаць). Такога ж утварэння на Верхнім Павоччы гідронімы Сухадроў (пазней Сухадрэў , на поўнач ад Калугі) і Сухадзераў (на поўнач ад арлоўскага Мцэнска), у іх адпачатнае балцкае Drav- пад уплывам народнага вытлумачэння эвалюцыянавала ўрэшце ў -древ, -дерев, набыўшы семантыку «дрэва». Таго ж паходжання можа быць і зусім «перакладзенага» выгляду назва ракі «Сухацечка » (у Пскоўскай вобласці на ўсходзе ад латвійска-эстонскага сумежжа). З літоўскім sausas «сухі» звязаная і назва ракі Сусейка на Верхнім Павоччы (прыток Жыздры), побач з якой цякуць рэкі з назвамі-«перакладам» Суханка, Сухая[9]. Назву Сухадроўка (< *Saus-dravas) можна перадаць як «Сухая плынь». Асноўныя прытокі
ГідраграфіяПачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Свірбы Лёзненскага раёна, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Кузьмянцы Віцебскага раёна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні — Лучоскай нізіны. Азёрнасць вадазбору менш 1 %, найбольшае возера — Шэлахава. Даліна трапецападобная (шырыня 300—600 м, ёсць звужэнні да 50 м), ніжэй упадзення ракі Ласасіна невыразная. Абалона чаргуецца па берагах, у высокай плыні месцамі адсутнічае, пераважная шырыня 100—300 м. Рэчышча вольна меандруе, умерана звілістае, у сярэдняга цячэння моцна звілістае, паміж вёскамі Стасева і Вялікая Выдрэя Лёзненскага раёна парожыстае. Уздоўж ракі населеныя пункты Стасева, Мерзлякова, Вялікая Выдрэя, Высачаны, Шапечына, Кузьмянцы і інш. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia