Лаўрынас Кашчунас
Лаўры́нас Кашчу́нас (літ.: Laurynas Kasčiūnas; нар. 8 студзеня 1982, Вільнюс) - літоўскі палітычны дзеяч і палітолаг. Дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі ад партыі кансерватараў «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты», старшыня Камітэта Сейма па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны[2][3]. Дарадца ў замежнай палітыцы старшыні Сейма (2009—2012), дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (2012—2016), сябра «Цэнтра свабоды Рональда Рэйгана» і арганізацыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты». Доктар палітычных навук. Біяграфія![]() Нарадзіўся 8 студзеня 1982 года ў Вільнюсе. Скончыў Вільнюскую сярэднюю школу «Ažuolyno» ў 2000 годзе і Інстытут міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта ў 2006 годзе. У 2004 годзе атрымаў ступень бакалаўра паліталогіі, у 2006 годзе - ступень магістра паліталогіі, 2012 абараніў дысертацыю «Уплыў унутранай інтэграцыі ЕС на знешнюю еўрапеізацыю: прыклады Украіны і Расіі» (літ.: ES vidinės integracijos poveikis išorinei europeizacijai: Ukrainos ir Rusijos atvejų analizė)[4] і атрымаў ступень доктара палітычных навук. Валодае літоўскай, англійскай, рускай і нямецкай мовамі. У 2003 годзе ўступіў у нацыянальна-дэмакратычную партыю Літвы, быў намеснікам старшыні Партыі Міндаўгаса Гервалдаса . У 2004—2016 гады праводзіў аналітычную працу ў розных даследчых цэнтрах. Быў рэдактарам падзелу ЕС і НАТА Літоўскага часопіса «Veidas» у 2007 годзе. У 2007—2016 гадах выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта. З 2009 па 2012 год - дарадца па знешняй палітыцы кіраўніка Сейма Ірэны Дзягутэне. У 2012—2016 гадах дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў. 23 кастрычніка 2016 года выбраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі ад партыі кансерватараў «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты». У 2018 годзе быў сярод ініцыятараў стварэння «Групы сяброў украінскага Крыма»[5] і забароны выкарыстання георгіеўскай стужкі[6] 25 кастрычніка 2020 года зноў выбраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі[7]. Пасля шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе выступае за ўвядзенне абмежаванняў супраць грамадзян Беларусі і Расіі. У лістападзе 2022 года ініцыяваў папраўкі да законаў, што забаранілі грамадзянам гэтых краін мець у Літве зброю. Кашчунас сцвярджаў, што гэта неабходна для таго, каб у выпадку беспарадкаў у Літве не ствараліся дыверсійныя групоўкі[8]. У сакавіку 2023 года ініцыяваў разам з міністаркай унутраных спраў Агне Білатайце прапанову спыніць прыём заяў на грамадзянства і прыняцце рашэнняў па ім ад грамадзян Беларусі і Расіі прапанавалі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны[9]. Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне ў 2023 годзе, калі ягоным старшынёй быў Кашчунас, прыняў рэкамендацыйнае рашэнне падумаць аб закрыцці некаторых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю[10]. 17 жніўня быў закрыты памежны пераход «Шумск» — «Лоша», 18 жніўня - пераход «Цверач» — «Відзы»[11]. У павелічэнні колькасці беларусаў у Літве, якіх у ліпені 2023 года было ўжо каля 55 000, бачыў пагрозу для Літвы праз іхняе стаўленне да гісторыі Літвы[12]: «Ёсць такая дактрына ліцвінізму, згодна з якой ВКЛ — дзяржава беларусаў, а не літоўцаў. І тут з'яўляюцца нюансы, стаўленне да незалежнасці Літвы, яе ролі, да Вільні». Кашчунас заяўляў, што Літва павінна акрэсліць «чырвоныя лініі», і зазначыў, што не хоча, каб у краіне з'явіліся супольнасці, у якіх распаўсюджана ідэя ліцвінізму, якая прысвойвае сабе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на гэта, Кашчунас падкрэсліў, што гісторыя ВКЛ злучае беларусаў з Захадам[13]. У кастрычніку 2023 года Камітэт па нацыянальнай бяспецы і абароне рэкамендаваў адхіліць прапанову міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце аб павелічэнні для замежнікаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства (ДНЖ), які ў асноўным даецца грамадзянам Беларусі, што бягуць ад палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі, з аднаго да трох гадоў. Лаўрынас Кашчунас, аднак, у час галасавання ўстрымаўся[14]. У пачатку снежня 2023 года старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны заявіў пра свой намер зарэгістраваць папраўкі да закона аб абмежавальных мерах, якія выключыць магчымасць беларускім грамадзянам, якія прыбылі ў краіну, атрымаць статус часовага жыхара. Паводле словаў Кашчунаса, папраўкі арыентаваны на групу беларусаў, якая становіцца мішэнню службаў рэжыму Лукашэнкі[15]. «Вельмі важна падкрэсліць, што мы працягваем падтрымліваць гуманітарны калідор. Іншымі словамі, калі гэта сапраўды праваабаронцы, людзі, рэпрэсаваныя беларускім рэжымам, МЗС зможа даць такі гуманітарны калідор. А наконт часовых мы робім адну агаворку — на кваліфікаваную працоўную сілу»[15]. Асабістае жыццёУ шлюбе з Монікай, з якой выхоўвае чацвярых дзяцей: Мантаса, Герду, Ліепу і Рапаласа. Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia