Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі
Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэбарскі (Абецэдарскі) (12 ліпеня 1916, Горкі — 6 ліпеня 1975, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (1966). Член-карэспандэнт АПН СССР (1968)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў БДУ. Выкладчык, загадчык кафедры гісторыі СССР (1950—1958), гісторыі БССР (з 1958) БДУ. У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’яднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII стагоддзя», у 1966 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Барацьба беларускага народа за злучэнне з Расіяй (другая палова XVI—XVII ст.)». Навуковая дзейнасцьУ пасляваенны перыяд з’яўляўся стваральнікам і лідарам навуковай школы вывучэння дасавецкага перыяду гісторыі Беларусі. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI — XVII стагоддзяў, антыфеадальную і нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа ў XVII стагоддзі, Руска-польскую вайну 1654—1667 гадоў[1]. Выступаў крытыкам тэорыі «залатога веку» ў гісторыі Вялікага Кгяства Літоўскага (У святле неабвержных фактаў; Мінск, 1969). Увёў у навуковы абарот вялікі аб’ём раней не разгляданых гістарычных крыніц[2]. Абецэдарскі сабраў вялікі матэрыял аб перасяленні беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у другой палове XVII стагоддзі, якое не заўсёды лічыў добраахвотным. У манаграфіях «Белорусы в Москве в XVII в.: Из истории русско-белорусских связей» (1957 г.), «Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI — XVII вв.» (1978 г.) даследчык раскрыў ролю беларускіх рамеснікаў, якія былі пераселены ў Маскву, у развіцці рамеснай вытворчасці, стварэнні шэдэўраў культуры расійскай сталіцы. Абецэдарскі з’яўляўся прыхільнікам унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх земляў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы. БібліяграфіяАпублікавана каля 50 навуковых і вучэбна-метадычных прац.
Адзін з аўтараў 2-томнай гісторыі БССР, школьнага падручніка гісторыі БССР (Мн., пособие : 1960—1974; учебник : 1975—1987); двухтомнай (1954—1961) і пяцітомнай (1972—1975) «Гісторыі Беларускай ССР», «Гісторыі Мінска» (1957), «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969―1975)[1]. Пад рэдакцыяй Л. С. Абецэдарскага выйшлі дапаможнікі для школ «Старонкі нашай гісторыі : кніга для чытання па гісторыі БССР у пачатковай школе» (Вольскі, В. Ф.; 1969) і «Тэрміны, імёны, даты : школьны гістарычны слоўнік» (Сувораў, Ю. М.; 1971). КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia