Леанард Габрыэль Пацей
Леанард Габрыэль Пацей (6 лістапада 1632 — 1 лютага 1695) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1686). Быў таксама старостам рагачоўскім, суражскім і жыжморскім. Дзяржаўная дзейнасцьЗаймаў пасады берасцейскага земскага пісара (1662—1672), падсудка (1672—1676) і земскага суддзі (1676—1686). Дзякуючы ўдалай жаніцьбе з прадстаўніцай уплывовага роду Агінскіх змог дасягнуць сенатарскай годнасці, атрымаўшы ў 1686 тытул віцебскага ваяводы. Быў таксама паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у бітвах з туркамі на Украіне ў 1670-х. Знаходзіўся ў апазіцыі да караля Яна III Сабескага. Сям’яПрадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Пятра, берасцейскага земскага пісара, і Соф’і з Казаноўскіх. З’яўляўся ўнукам берасцейскага ўніяцкага епіскапа Іпація Пацея. Ажаніўся з Рэгінай Агінскай, дачкой троцкага цівуна Самуэля Льва Агінскага і удавой іншага троцкага цівуна Вальтэра Корфа. Меў з ёй дзяцей:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia