Сваё паходжанне выводзілі ад Рурыкавічаў (казельская галіна чарнігаўскіх князёў). Паводле іншай версіі, пачынальнік роду — смаленскі князь Іван Глушонак. Назва паходзіць ад маёнтка Агінты каля Коўна. У ХVІ ст. род падзяліўся на дзве лініі: старэйшую, прадстаўнікі якой ужывалі княжацкі, а пасля і графскі тытул, і малодшую, якая страціла княжацкі тытул, але захавала за сабой шляхецтва. 3 красавіка1868 улады Расійскай імперыі прызналі Ірэнеюша Агінскага разам з сынамі ў княжацкай годнасці і ўнеслі іх у V частку Радаводных кніг.
Ад пачатку вызнавалі праваслаўе, у XVII ст. прынялі каталіцтва.
Васіль Глазына, атрымаў ад вялікага князя Казіміра маёнтак Мсціславец на Смаленшчыне. У пачатку 1480-х гадоў перайшоў на бок вял.кн. маскоўскага Івана III.
Іван Глазына, уцёк у Маскву, але яго жонка і дзеці былі вернуты ў ВКЛ
Дзмітрый Глушонак (? — да 1510), у 1486—1487 гг. атрымаў ад вял. кн. Казіміра землі на Смаленшчыне, пазней ад вял. кн. Аляксандра маёнтак Агінты ў Жыжмарскім павеце.
Багдан (? — да 1555), у 1510 атрымаў у спадчыну маёнтак Агінты, у 1542 судзіўся з князем Бароўскім за дом у Вільні. Ж. — Багуміла.
Мацей (?—1564), заснавальнік старэйшай галіны, прадстаўнікі якой ужывалі графскі і княжацкі тытул; цівун віленскі, лоўчы літоўскі, у 1556 падпісаўся князем Агінскім.
Фёдар (?—1575), заснавальнік малодшай, браслаўскай галіны, прадстаўнікі якой страцілі княжацкі тытул; вялікі маршалак літоўскі, кашталян віленскі, дзяржаўца магілёўскі, староста гаінскі
Іван (?—1515), за страчаныя ў час войнаў з Маскоўскай дзяржавай землі на Смаленшчыне атрымаў у 1514 г. ад вялікага князя Жыгімонта Старога маёнтак Носава ў Мельніцкім павеце.
Мацей (?—1564), заснавальнік старэйшай галіны, прадстаўнікі якой ужывалі графскі і княжацкі тытул; цівун віленскі, лоўчы літоўскі, у 1556 падпісаўся князем Агінскім.
Леў Самуэль (каля 1595—1657), стольнік троцкі з 1620, ротмістр каралеўскі з 1625, цівун троцкі з 1633; уладальнік Агінтаў і Еўя ў Троцкім ваяводстве і Мікуліна і Лёзна ў Віцебскім. Разам з браслаўскім земскім суддзём Себасцьянам Мірскім быў адноўнікам Віцебскага Маркава манастыра. Ж. — Соф’я Бялевіч.
Сымон Караль (каля 1620—1699), ваявода мсціслаўскі 1682—1685; ж. — а) Т.Стакманс, дачка бургамістра Франекера; б) Тэадора з Корсакаў; в) Тэрэза з Война-Ясянецкіх
(ад б) Марцыян Міхал (1672—1750), ваявода віцебскі з 1730; ж. — а) 1701 Тэрэза Бжастоўская (?—1721), д. троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага; б) 1723 Тэрэза Тызенгаўз; в) 1733 Крысціна Абрамовіч (?—1738); г) 1745 Тэкля Ганна Лярская
Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 ці 1870), гафмайстар; ж. — а) Юзафіна Каліноўская (1816—1844), д. генерала Юзафа Каліноўскага; б) 1845 Вольга Каліноўская (?—1899), сястра папярэдняй
Багдан Міхал Юзаф Францішак (1848—1909), стацкі дарадца з 1899; ж. — Габрыэла Патуліцкая
Міхал Мікалай Северын Марк (1850—1902), стацкі дарадца з 1899; ж. — Марыя Скаржэўская (1857—1945)
Алена (каля 1700—1790, Варшава), у 1761 падаравала Бялыніцкаму касцёлу цудатворны абраз Дзевы Марыі, пахаваная ў Віцебскім езуіцкім касцёле. М. — 1739Ігнацы Агінскі (?—1775)
Фёдар (?—1575), заснавальнік малодшай, браслаўскай галіны, прадстаўнікі якой страцілі княжацкі тытул; маршалак ВКЛ, кашталян Віленскі, дзяржаўца магілёўскі, староста гаінскі
Багдан (? — да 1607), падстолі троцкі 1593—1601, кцітар Царквы Святога Духа ў Вільні, стараста праваслаўнага брацтва