Леанард Феліксавіч Супрон
Леанард Феліксавіч Супрон (24 лістапада 1910 — 1 лістапада 1968) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1940)[1]. БіяграфіяВыпускнік Віцебскага медыцынскага інстытута (1938), дзе ў далейшым загадваў кафедрай санітарнай абароны (1939—1941)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, служыў начальнікам Хабараўскага эвакуацыйнага шпіталя Далёкаўсходняга фронту. Пасля дэмабілізацыі — дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі медыцынскага інстытута, затым Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, намеснік Міністра аховы здароўя БССР (1946—1947). Застаўся ў памяці як арганізатар і першы дырэктар (рэктар) Гродзенскага медыцынскага інстытута (1958—1962)[1]. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак № 3, шэраг 15, магіла 31[1]. Навуковая дзейнасцьАўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку манаграфія «Медыцынскае забеспячэнне насельніцтва ва ўмовах прымянення сродкаў масавага паражэння» (1959)[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia