Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў
Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (8 лютага 1927, в. Леснікі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 25 лютага 2011) — беларускі патафізіёлаг, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Ганаровы грамадзянін г. Гродна (1997). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979). БіяграфіяСкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951), Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1954). Працаваў у Віцебскім медінстытуце асістэнтам, дацэнтам кафедры паталагічнай фізіялогіі (1954—1962), дэканам факультэта (1959—1962), у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце рэктарам (1962—2011) і адначасова загадчыкам кафедры паталагічнай фізіялогіі (1962—2003). Навуковыя інтарэсы: паталагічная фізіялогія. УзнагародыЗванне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1979), ордэны СССР «Знак Почета» (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Дружбы народаў (1981), медаль Францыска Скарыны (1997), ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1961), Вярхоўнага Савета БССР (1977), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1993), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя» (1970) і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia