Леанора Сямёнаўна Гіткіна
Леанора Сямёнаўна Гі́ткіна[1] (нар. 22 ліпеня 1929, Менск) — урач, вучоны ў галіне неўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1999). БіяграфіяНарадзілася ў Менску. У 1947 годзе скончыла школу[2], у 1953 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1953—1959 гадах працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З 1959 года ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). У 1961 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Займала пасады асістэнта, дацэнта, прафесара, і з 1975 да 1999 года — загадчыка кафедры медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі[2]. У 1999 годзе ўвайшла ў склад Міжведамаснай медыцынскай камісіі Рэспублікі Беларусь[3]. Навуковая дзейнасцьЛ. С. Гіткінай належаць навуковыя працы па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга, цэрэбраваскулярных хваробах, медыка-сацыяльнай экспертызе, інваліднасці і рэабілітацыі. Апублікаваны 11 манаграфій і больш за 200 артыкулаў[2]. Сярод апублікаванага:
Сааўтар патэнта "Лечебное средство диуретического действия и нормализующее кислотно-щелочное равновесие внутриклеточной жидкости при острых вестибулярных нарушениях «Трисамин»[4]. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia