Леанід Аляксандравіч Смялкоўскі
Леанід Аляксандравіч Смялкоўскі (17 сакавіка 1933, в. Радунь, Лепельскі раён — 24 жніўня 1995) — беларускі дамрыст, дырыжор, кампазітар, выкладчык. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1975). БіяграфіяНарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Радунь Лепельскага раёна. У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У 1956—1960 гадах выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі. З 1958 года — артыст. У 1960—1971 гады — мастацкі кіраўнік секстэта домраў. У 1983—1993 гадах — артыст у Камерна-інструментальным ансамблі Беларускага тэлебачання і радыё. Памёр у 1995 годзе. ТворчасцьАўтар араторыі для сімфанічнага аркестра і хору на вершы кубінскіх паэтаў «На Кубу прыходзіць дзень» (1962), квінтэта для 2 скрыпак, альта, віяланчэлі і фартэпіяна (1965), вакальнага цыкла «Званы» для голасу з аркестрам на вершы Федэрыка Гарсія-Лоркі (1971), 5 паэм для хору «Магеланавы воблакі» (1978), уверцюры на беларускія тэмы (1979), рамансаў і песень на словы беларускіх паэтаў, апрацовак народных песень («Ох, і сеяла Ульянаўна лянок», «Дубочак зялёненькі», «Каля майго церама»), аранжыровак твораў беларускіх кампазітараў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia