Леанід Васілевіч Кукраш
Леанід Васілевіч Ку́краш (27 ліпеня 1938, в. Рачэнь, Любанскі раён, Мінская вобласць — 16 чэрвеня 2023) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996—2002, член-карэспандэнт з 1992), акадэмік НАН Беларусі (2003), доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999). БіяграфіяСкончыў у 1960 годзе БСГА. 3 1972 у Беларускім НДІ земляробства і кармоў (з 1984 загадчык аддзела, з 1987 намеснік дырэктара), з 1994 галоўны саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. У 2003—2008 гг. — загадчык сектара навукі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. дарадца па вытворчасці Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Асноўныя працыНавуковыя працы па павышэнні прадукцыйнасці зернебабовых культур. Вывеў (у сааўтарстве) сарты гароху Белус і Агат, яравой вікі Наталі, яравога трыцікале Інэса.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia