Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Размешчаны ў г. Жодзіна па вул. Ціміразева, 1. ГісторыяЗаснаваны ў 1927 г. у Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна, які аб’яднаў разрозненыя вопытныя станцыі, аддзелы і лабараторыі Беларусі. З 1932 года — Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР. У 1937—1956 гадах Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1956—1989 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства. З 1964 г. у Жодзіна. У 1989—2003 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў. У 2003—2006 гадах Інстытут земляробства і селекцыі. З 2006 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве. ДзейнасцьЦэнтр займаецца комплекснай распрацоўкай пытанняў эканамічна эфектыўнай вытворчасці раслінаводчай прадукцыі пры выкананні патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя (экалагічных абмежаванняў); стварэннем высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, удасканаленнем сістэмы насенняводства, забеспячэннем інтэнсіфікацыі галіны раслінаводства на аснове развіцця занальных сістэм земляробства, адаптаваных да канкрэтных глебава-кліматычных умоў, распрацоўкай высокаэфектыўных тэхналогій вырошчвання, прымянення ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін і інш. СтруктураПадраздзяленні
Дачынныя прадпрыествы
Падначаленыя ўстановы
Дырэктары
Генеральныя дырэктары
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia