Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка
Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка (24 ліпеня 1923 — 18 ліпеня 1943) — удзельнік патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, Герой Савецкага Саюза (1965). БіяграфіяЛ. Д. Лорчанка нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў 9[1][2] класаў школы. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у народнае апалчэнне, удзельнічаў у абароне Магілёва. Потым у складзе падпольнай групы, дзейнічаўшай на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. З красавіка 1943 г. ў складзе дыверсійнай групы 600-га партызанскага атрада, дзейнічаўшага на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Падарваў 2 чыгуначныя масты і 1 варожы эшалон. 18 ліпеня 1943 г. каля вёскі Антонава Буда пры выхадзе з акружэння застаўся ў групе прыкрыцця, якая раніцай ўступіла ў бой з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка каля ракі Рудня[2]. Застаўшыся ў жывых адзін, калі скончыліся боепрыпасы, падарваў сябе і ворагаў гранатай. Пахаваны каля вёскі Антонава Буда Бялыніцкага раёна. УзнагародыПамяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia