600-ы партызанскі полк
600-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў студзені 1944 года на базе 600-га атрада[1]. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага, Бярэзінскага, Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года полк (1152 партызаны, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану палка Л. Дз. Лорчанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. КамандаваннеКамандзірКамісар
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі аперацыі на чыгунках Барысаў — Орша, Магілёў — Жлобін, Магілёў — Асіповічы, на шашы Магілёў — Мінск. У жніўні 1943 года знішчылі ў раёне станцый Тошчыца і Вендрыж 2,5 км чыгуначнага палатна. 20 чэрвеня 1944 года удзельнічалі ў разбурэнні чыгункі на поўдні ад станцыі Шклоў. Самастойна ці разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Аксенькавічы, Падзевічы, Краснае, Свяцілавічы Бялыніцкага, Гарадзішча, Пашкава Магілёўскага раёнаў, нанеслі ўдар па гарнізону ў Бялынічах. У студзені 1944 года вялі абарончыя баі. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia