Леанід Мацвеевіч Баркоўскі
Леанід Мацвеевіч Баркоўскі (13 чэрвеня 1938, Мінск, паводле іншых звестак Аршанскі раён — 24 лістапада 2015, Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1983). БіяграфіяУ 1955—1960 гадах вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, па заканчэнні якога на працягу года працаваў настаўнікам фізікі ў вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна. З 1961 года ў аспірантуры на кафедры тэарэтычнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў выкладчыкам. У 1984—2003 гадах загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне хвалевай фізікі. Распрацаваў метад эвалюцыйных аператараў для рашэння прамых і адваротных задач у оптыцы і акустыцы крышталёў. УзнагародыУзнагароджаны: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982); Нагрудны знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1988); «Charted Physicist» from Institute of Physics (2000); Прэмія імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (2007). Творы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia