Леанід Міхайлавіч Вардамацкі

Леанід Міхайлавіч Вардамацкі
Дата нараджэння 19 студзеня 1947(1947-01-19) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Леанід Міхайлавіч Вардамацкі (нар. 19 студзеня 1947, Орша, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 студзеня 1947 года ў Оршы. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага ў 1970 годзе. У 1974 годзе — аспірантуру пры гэтай жа ўстанове[1].

У 1974—1976 гадах займаў пасаду намесніка дэкана факультэта пачатковых класаў Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. З 1977 да 2013 года быў дэканам філалагічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава. З 2013 года — дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства гэтага ж універсітэта. З 2020 года працуе на факультэце гуманітарнага ведання і камунікацый, з 2022 года — дацэнт кафедры германскай філалогіі[1].

Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя інтарэсы: акцэнталогія, тэрміналогія, гісторыя мовы. Падрыхтаваў двух кандыдатаў і семярых магістраў філалагічных навук[1].

Узнагароды

Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы» (1982), ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта (1996), ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003). Мае нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі, падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама знак адзнакі «За адзнаку» (2021)[1].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya