Леанід Міхайлавіч Луцэвіч
Леанід Міхайлавіч Луцэвіч (нар. 29 ліпеня 1944, в. Працавічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі урач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1993), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1969), Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут імя С. М. Вышалескага (аспірантура, 1975). Працаваў у г. Гродна (з 1969, ветэрынарны ўрач-эпізаатолаг), Гродзенскім дзяржаўным аграрным унiверсiтэце (1976—2002, прафесар кафедры кармлення, марфалогіі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл, у 1994—1999 — загадчык кафедры), Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (2002—2003, прафесар кафедры анатоміі жывёл), Бранскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (Расія; з 2003, прафесар кафедры эпізааталогіі, мікрабіялогіі, паразіталогіі і ветэрынарна-санітарнай экспертызы). Навуковыя інтарэсы: марфалогія сельскагаспадарчых жывёл; вывучэнне зменлівасці аппарата руху пры міжпародным скрыжаванні. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia