Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі
«Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага» («ІЭВ») — даследчае прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), створанае ў 1922 годзе як Віцебскі ветэрынарна-бактэрыялагічны інстытут. На 2018 год УП «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі» размяшчалася ў Мінску і ўваходзіла ў склад Аддзялення аграрных навук НАНБ. Набор у аспірантуру ажыццяўляўся па 5 спецыяльнасцях: 1) паразіталогія, 2) ветэрынарная мікрабіялогія (вірусалогія, эпізааталогія, мікалогія і імуналогія), 3) ветэрынарная фармакалогія, 4) ветэрынарная санітарыя (экалогія, заагігіена і ветэрынарна-санітарная экспертыза), 5) ветэрынарнае акушэрства (біятэхніка рэпрадукцыі жывёл). Інстытут вырабляў: прышчэпкі ад шаленства, вірусных і мікробных хвароб птушак, свіней, буйной рагатай жывёлы і дзікіх драпежных жывёл; лекі для пчол; супрацьпаразітарныя лекі; лекі і стымулятары імуннай сістэмы жывёл; сродкі дыягностыкі. Таксама інстытут аказваў паслугі дыягностыкі і распрацоўкі лекавання жывёл[1]. На 2018 год у інстытуце налічвалася 70 навуковых супрацоўнікаў, з іх 7 дактароў і 40 кандыдатаў навук, у тым ліку 5 прафесараў і 9 дацэнтаў. У сумесных распрацоўках удзельнічалі Інстытут фізікі імя Барыса Сцяпанава і 5 ВНУ Беларусі: Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі, Магілёўская вобласць), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У міжнародных даследаваннях бралі ўдзел 7 устаноў з 3 краін:
ПадраздзяленніНа 2018 год УП «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі» ўключала віварый, гадавальнік лабараторных жывёл, групу навукова-тэхнічнай інфармацыі, сертыфікацыі і патэнтазнаўства і 10 аддзелаў:
ГісторыяУ 1922 годзе ў заснавалі Віцебскі ветэрынарна-бактэрыялагічны інстытут (РСФСР). У 1924 годзе, па 1-м узбуйненні БССР, яго перайменавалі ў Беларускі дзяржаўны ветэрынарна-бактэрыялагічны інстытут (БелДВБІ). У 1937 годзе БелДВБІ пераўтварылі ў Беларускую навукова-даследчую ветэрынарную доследную станцыю (БелНДВДС), пры якой заснавалі Віцебскую біяфабрыку. 8 сакавіка 1956 года Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР зацвердзіла Загад № 87, паводле якога на аснове БелНДВДС аддзелу ветэрынарыі Акадэміі навук БССР стварылі Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (БелНДВІ) з размяшчэннем у Мінску і падраздзяленнем у Віцебску. У 1960 годзе БелНДВІ пачаў выпускаць зборнік «Ветэрынарная навука — вытворчасці». У 1963 годзе Майсей Юскавец выдаў манаграфію «Туберкулёз сельскагаспадарчых жывёл». У 1964 годзе Савет Міністраў БССР размясціў БелНДВІ ў пасёлку Кунцаўшчына Мінскага раёна на запыт Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Да 1968 года інстытут налічваў 9 аддзелаў і 47 навуковых супрацоўнікаў. У 1968 годзе ў інстытуце з’явілася аспірантура. У 1971 годзе Р. С. Чабатароў выдаў «Даведнік па ветэрынарнай і медыцынскай паразіталогіі»[3]. 1 сакавіка 1974 года Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову № 149 аб наданні інстытуту імя Сяргея Вышалескага. У 1974 годзе Інстытут пачаў выпускаць зборнік «Дасягненні ветэрынарнай навукі і перадавога досведу — жывёлагадоўлі». 20 жніўня 1975 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 275, паводле якой перайменаваў БелНДВІ ў Беларускі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі (БелНДІЭВ). У 1977 годзе Георгій Аб'едкаў выпусціў манаграфію «Бруцэлёз буйной рагатай жывёлы і барацьба з ім». 30 верасня 1980 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР ухваліў Указ аб узнагароджанні БелНДІЭВ Ганаровай граматай за ўкаранення распрацовак у вытворчасць. У 1983 годзе Раіса Тузава выдала манаграфію «Туберкулёз сельскагаспадарчых жывёл і птушак». У 1990 годзе Міхаіл Таршыс, Мікалай Кавалёў і П. П. Кузняцоў выпусцілі супольную манаграфію «Шаленства жывёл». 8 жніўня 2002 года Бюро Прэзідыуму НАНБ зацвердзіла Пастанову № 26, паводле якой перайменавала БелНДІЭВ ва ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя Сяргея Вышалескага» («ІЭВ»). У Інстытуце працавалі акадэмікі Харытон Гарагляд, Раман Чабаратоў і Майсей Юскавец[3]. На 2004 год УП «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя Сяргея Вышалескага» налічвала 7 аддзелаў: 1) туберкулёзу і лейкозу, 2) вірусных і прыродных інфекцый, 3) мікрабіялогіі і калекцыі мікраарганізмаў, 4) паразіталогіі, 5) незаразных хвароб, 6) экалогіі і ветэрынарнай санітарыі, 7) хвароб птушак, пчол і рыбы. Пры «ІЭВ» працавала 2 лабараторыі: 1) культур клетак і пажыўных асяроддзяў, 2) навукова-тэхнічнай інфармацыі і патэнтазнаўства. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: 1) папярэджанне, выяўленне і лячэнне заразных, паразітарных і незаразных хвароб жывёл, птушак, рыб і пчол; 2) бяспека вырабаў жывёлагадоўлі; 3) папярэджанне і ўсталяванне прычыны бясплоддзя жывёл і падзяжу іх маладняку. На 2004 год Інстытут атрымаў 75 аўтарскіх пасведчанняў і 15 патэнтаў, укараніў звыш 300 навуковых распрацовак, 35 прышчэпак, 19 лекаў і 13 дыягностык. У Інстытуце выдалі звыш 100 кніг і манаграфіяў. У «ІЭВ» працавалі акадэмік Мікалай Кавалёў і 12 дактароў навук[3]. У 2007 годзе «ІЭВ» увайшоў у склад Навукова-практычнага цэнтра жывёлагадоўлі НАНБ (Жодзіна, Мінская вобласць). Кіраўнікі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia