Леанід Міхайлавіч Рабцаў
Леанід Міхайлавіч Рабцаў (нар. 1955, в. Аляксандраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі юрыст, мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. БіяграфіяУ 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981 годзе пачаў службу ў органах унутраных спраў і затым займаў розныя пасады начальніцкага саставу ў цэнтральным апараце МУС Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да першага намесніка начальніка Акадэміі. У 1990 годзе абараніў кандыдацкую (Акадэмія МУС СССР, г. Масква), а ў 2001 годзе доктарскую (Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) дысертацыі. Мае вучонае званне прафесара. З 2003 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, займаў пасаду загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі права, а з сакавіка 2005 года — дэкана факультэта права гэтай ВНУ. Са снежня 2007 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Навуковая дзейнасцьАўтар больш як 170 навуковых публікацый у галіне адміністрацыйнага, фінансавага і інфармацыйнага права, тэорыі права і кіравання. УзнагародыУзнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, медалём «За працоўныя заслугі» (2019 год)[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia