Леанід Пятровіч Яшэнка
Леанід Пятровіч Яшэнка (25 лютага 1959, Свярдлоўск, РСФСР[1] — 2018[1]) — беларускі скульптар, антраполаг. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1979), Беларускую акадэмію мастацтваў (1992).[2] Член Беларуская саюзу мастакоў (1995—2005). У 2014—2018 гадах — супрацоўнік аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.[1] Займаўся рэканструкцыяй аблічча па чэрапе, аўтар значнай колькасці прац у гэтай галіне, у тым ліку ў суаўтарстве з Ігарам Чаквіным[3]. Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, дрэва.[1] 3 1981 года ўдзельнік мастацкіх выставак.[1] Сярод твораў помнік ахвярам афганскай вайны (Баранавічы), кампазіцыі «Еўропа», «Муза», ратонда «Купідоны», скульптуры Ефрасінні Полацкай, «Курапаты» (усе Мінск), рэльефы.[1] Творы захоўваюцца ў Нацыянальных гістарычным музеі, у галерэях і прыватных калекцыях.[1] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia