Леанід Сцяпанавіч Вялічка
Леанід Сцяпанавіч Вялічка (нар. 4 жніўня 1925, Старобін, Слуцкая акруга) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне артапедычнай стаматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1980), прафесар (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР (1986)[2], ганаровы доктар БДМУ, ганаровы грамадзянін Старобіна. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся 4 жніўня 1925 года ў Старобіне. У 1948 годзе скончыў зубатэхнічнае аддзяленне Мінскай зубалячэбнай школы. З 1948 па 1953 гады — зубны тэхнік Старобінскай бальніцы. У 1958 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1958 па 1960 гады — выкладчык Мінскага медыцынскага вучылішча № 3[3]. З 1960 па 1963 гады навучаўся ў мэтавай аспірантуры на кафедры артапедычнай стаматалогіі Маскоўскага медыцынскага стаматалагічнага інстытута. З 1963 года — асістэнт кафедры стаматалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута[3]. З 1967 па 1993 гады — загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі МДМІ[3]. Прафесар кафедры артапедычнай стаматалогіі з 1993 года і па цяперашні час[3]. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia